Наведалі падзею і ганаровыя госці – старшыня Ракаўскага пасялковага савета Аляксандр Антонавіч Мякінка, галоўны спецыяліст па вучэбнай рабоце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Алена Міхайлаўна Грыбоўская і начальнік метадычнага аддзела па арганізацыі навучання менеджараў адукацыі і дзяржслужачых Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Казіміраўна Адамовіч. Яны выступілі з добрымі прамовамі і шчырымі пажаданнямі.
Выпускнікі, а іх у гэтым годзе 39, выступілі са словамі падзякі ў адказ. Самай прыгожай і кранальнай часткай падзеі стаў вальс, што падрыхтавалі былыя адзінаццацікласнікі. Першакласнікі ў сваю чаргу таксама павіншавалі прысутных са святам вясёлым і задорным танцам.
Лепшых вучняў, якія паказалі высокія вынікі ў алімпіядах, творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, узнагародзілі граматамі. Дзесяць чалавек атрымалі грашовыя прэміі ад Валожынскага райвыканкама. Памятныя прызы і падарункі актывістам школы ўручылі супрацоўнікі РАНС і РГА “Белая Русь”.
Пасля ўрачыстасці хлопчыкі і дзяўчынкі з пачатковых класаў адправіліся праходзіць квэст-гульню “Развітанне з Букваром”, а для старэйшых дзяцей была арганізавана экскурсія ў Мінск. Увечары аматары спорту сабраліся на таварыскую сустрэчу па валейболе.

