Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

8 чэрвеня на плошчы Свабоды г. Валожына выпускны баль сабраў 198 выпускнікоў з 11 устаноў адукацыі раёна

10.06.2019

Юнакоў і дзяўчат віталі старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў П. І. Бібік, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Крыкала Т. Н.

Яны пажадалі рабятам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, быць годнымі сваіх бацькоў і настаўнікаў і не забываць бацькоўскі дом, сваю малую радзіму. Было адзначана, што Валожыншчына па праве ганарыцца дасягнутымі імі за 11 гадоў вынікамі. Сярод выпускнікоў пераможцы III (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах: Цмыкава Марыя, выпускніца сярэдняй школы №1 г. Валожына - працоўнае навучанне, Кагал Рэнат, выпускнік Івянецкай сярэдняй школы - фізіка; Дубініна Алеся, выпускніца гімназіі №1 г. Валожына - англійская мова; пераможцы навукова-даследчых конкурсаў: Бiцель Яна - Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, Петрычэнка Кацярына - сярэдняя школа №2 г. Валожына, Рыцікава Вераніка - Гімназія №1 г. Валожына, Баталава Анастасія - Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. Сярод выпускнікоў - спартыўны гонар раёна: неаднаразовыя прызёры спаборніцтваў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў па дзюдо Жданюк Данііл, выпускнік сярэдняй школы №1 г.Валожына і Зайкоўская Анастасія, выпускніца гімназіі, штогадовы пераможца спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы – Ламака Крысціна, выпускніца Івянецкай сярэдняй школы; спаборніцтваў па баскетболе – Галаўская Кацярына, выпускніца гімназіі. Многія з выпускнікоў - актывісты грамадскага жыцця школ і раёна, удзельнікі экалагічных і патрыятычных акцый. Сярод іх - Харлінскі Артур, выпускнік Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, ініцыятар дабрачынных мерапрыемстваў і валанцёрскага руху. Штогод у раёне праходзіць конкурс «Вучань года». Пераможцамі конкурсу ў розных намінацыях у розныя гады станавіліся: Бібік Дар'я – выпускніца Івянецкай сярэдняй школы, Марская Ганна – сярэдняя школа №2 г. Валожына, Бабровіч Дзіяна - Пугачэўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа, Трыпуцька Анжаліка - Багданоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, Яфіменка Вікторыя – Ракаўская сярэдняя школа.

За адзінаццаць гадоў юнакі і дзяўчаты атрымалі велізарны багаж ведаў. Старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў П. І. Бібік уручыў 17 медалістам залатыя (сярэбраныя) медалі, Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта з выплатай грашовых стыпендый і Падзякі бацькам за дастойнае выхаванне дзяцей, іх выдатныя поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Паціскаючы рукі выдатнікам вучобы, П. І. Бібік не толькі віншаваў і жадаў поспеху, але і шчыра дзякаваў кожнаму за старанне, руплівасць і цярпенне.

8 выпускнікам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучэбнай дзейнасці на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, былі ўручаны падзякі начальніка ўпраўлення з выплатай грашовых стыпендый, а таксама падзячныя лісты іх бацькам.

У гэты дзень ушаноўвалі самых яркіх, таленавітых, актыўных і творчых. Гэтыя выпускнікі былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі раённых грамадскіх арганізацый: РГА «Белая Русь», прафсаюзам работнікаў дзяржаўных устаноў, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама. 5 мам выпускнікоў былі адзначаны за годнае выхаванне дзяцей памятнымі падарункамі раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

Як вядома, поспехі выпускнікоў - гэта і поспехі іх настаўнікаў! Чуйко Ірына Мікалаеўна, класны кіраўнік 11 «А» класа Івянецкай сярэдняй школы, прызнана лепшай у раёне ў намінацыі «Самы класны класны».

Шчыра, з асаблівай ноткай хвалявання гучала слова ў адказ выпускнікоў: словы падзякі самым блізкім і дарагім людзям - іх бацькам - за паўсядзённыя клопаты, за цяпло іх сэрцаў, за тое, што ўсе гэтыя гады яны ішлі з імі рука аб руку. Словы ўдзячнасці за ўвагу, падтрымку, бясцэнны вопыт і душэўнае цяпло гучалі педагогам, кіраўніцтву Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.

Завяршальным і ўрачыстым акордам свята стаў фестываль вальса выпускнікоў усіх устаноў адукацыі раёна.

Хай творчае гарэнне, нястомная энергія выпускнікоў 2019 года будуць надзейным залогам іх паспяховага старту ў самастойнае жыццё!