Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ансамбль «Менестрэлі» стаў лаўрэатам Рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»

14.06.2019

Конкурс праводзіцца Белдзяржрадыякампаніяй, у 3 туры. Многія яго лаўрэаты станавіліся ўладальнікамі стыпендый і прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. У розныя гады лаўрэатамі і прызёрамі конкурсу былі Анастасія і Дар'я Лукашэнка, Алёна Ланская, Юрый Дземідовіч, Аляксандр Мінёнак, Хелена Мерааі, Зінаіда Купрыяновіч (ZENA) і іншыя.

Сёлета ўдзельнікамі праекта захацелі стаць 400 канкурсантаў, сярод якіх 157 салістаў і 37 ансамбляў - у намінацыі «Эстрадны вакал», 139 сольных выканаўцаў і 30 калектываў – «Iнструментальная музыка», 27 сольных артыстаў і 10 ансамбляў – у намінацыі «Спадчына». У фінал прайшло толькі каля 100 удзельнікаў, а пераможцамі стала каля 40.

Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы на чале са старшынёй, народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным.

У склад журы таксама ўвайшлі старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч, артыстка Маладзёжнага тэатра эстрады Жанет, дацэнт кафедры музычнай педагогікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства Вераніка Сахарава, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Святлана Сітнікава, галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Сасноўскі, мастацкі кіраўнік прадзюсарскага цэнтра «Спамаш», кампазітар Леанід Шырын.

Узнагароджанне лаўрэатаў адбылося 2 мая на спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі», якая праходзіла ў Выставачнай зале Белэкспа. Ракаўскі калектыў атрымаў дыплом лаўрэатаў 3 ступені, Кубак і заплечнік з фірмовым лагатыпам. 1 мая на 1 нацыянальным канале Беларускага радыё прагучаў трохгадзінны гала-канцэрт пераможцаў конкурсу. У эфіры прагучала і кампазіцыя «Ехаў казак за Дунай» у выкананні ансамбля «Менестрэлі».

Перамога ў такога роду конкурсе стала першай для Ракаўскай ДШМ, але будзем спадзявацца, не апошняй, а толькі пачаткам прызнання таленавітых навучэнцаў Ракава ў прафесійных музычных спаборніцтвах.