Спонсарская дапамога дастаўлена ў Валожын Джэрардам Хейлі, які разам са сваімі аднадумцамі некалі пастаянна наведваў выхаванцаў былой школы-інтэрната райцэнтра. Ужо колькі гадоў няма гэтай установы, а мужчына працягвае цікавіцца лёсам яе некалішніх насельнікаў, перыядычна бывае ў іх. Падарунак прыйшоўся дарэчы. Цудоўныя выданні для маленькіх вельмі запатрабаваныя на занятках па вывучэнні англійскай мовы, а таксама для дадатковага чытання.

