Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Свет водных глыбінь

19.06.2019

У Валожынскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава “Падводнае царства”, якая знаёміць з чароўным светам марскіх глыбінь.

Тут прадстаўлена багатая фаўна мораў і рэдкія экзэмпляры насельнікаў прэсных водаў. Ствараецца ўражанне, што падводны свет ажывае на вачах, ён здзіўляе сваёй разнастайнасцю і мноствам колераў. Наведвальнікі экспазіцыі з усіх бакоў могуць разгледзець кожную асобіну. Цікавасць выклікаюць экзатычныя драпежнікі — акулы і кракадзіл, а таксама дзіўныя марскія вожыкі з доўгімі іголкамі, жахлівыя рыба-спінарог і мечахвост, вялізныя карпы і таўсталобік, пацешная рыба-папугай, скат, васьміног. Прыцягваюць увагу рыба-піла, у якой зубы размяшчаюцца не толькі ў роце, але і звонку, афрыканскі сом, чарапаха біса. Не дазваляе прайсці міма весланос — сваяк дыназаўра, адну трэцюю цела якога складае нос, з-за чаго рот заўсёды застаецца адкрытым. У скурным покрыве, брушыне, печані незвычайнай рыбы фугу, альбо рыбы-сабакі, знаходзіцца смяротны яд. Таксама шырока прадстаўлены разнастайны свет каралаў, малюскаў і ракападобных істот, што насяляюць водныя глыбіні. Цудоўныя марскія ракавіны нікога не пакінуць абыякавымі.

Многія жыхары горада і раёна ўжо пабывалі на выставе і атрымалі сапраўднае задавальненне ад убачанага. Зразумела, што асаблівую цікавасць насельнікі водаў выклікаюць у дзяцей. У Валожынскі краязнаўчы музей экспазіцыя, якая ўжо пабывала ў шматлікіх гарадах

Беларусі, прадастаўлена індывідуальным прадпрымальнікам Т. В. Найбіч з горада Бяроза Брэсцкай вобласці..