Сядзіба размешчана ў маляўнічым месцы на краі лесу. На аграсядзібе маецца гасцявой дом, вялікая крытая альтанка. Маецца лазня. Для турыстаў прапануюцца ўтульны сямейны адпачынак, хатняя кухня, майстар-класы па выпечцы хлеба, дэкупажу. Праводзяцца абрадавыя святы «Гуканне вясны», «Масленіца», калядныя і навагоднія праграмы.
На сядзібе прадстаўлены вялікі асартымент сувенірнай прадукцыі ўласнага вырабу. Гаспадыня аграсядзібы - актыўная ўдзельніца раённага аб'яднання майстроў «Скарбніца».
Алег Іванавіч і Ларыса Альбертаўна з'яўляюцца членамі грамадскага савета па агратурызме Валожынскага раёна, прымаюць актыўны ўдзел у дабрачынных праектах, такіх як «Крэатыўны ўзрост», «Дзень адчыненых дзвярэй», рэспубліканскіх і міжнародных турыстычных выставах «Турызм і адпачынак», «Турбізнес». Штогод прадстаўляюць Валожынскі раён на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», рэспубліканскіх турыстычных злётах, міжнародным злёце байкераў, прымаюць удзел у раённых кірмашах, прымеркаваных да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, Дня горада і іншых мерапрыемствах. Гаспадыня аграсядзібы пастаянна ўдзельнічае ў адукацыйных мерапрыемствах, паездках па абмене вопытам. У 2018 годзе сядзібу ў праграме прэс-тура наведвалі журналісты і блогеры, прадстаўнікі агратурыстычнай супольнасці з Рэспублікі Польшча, прадстаўнікі туріндустрыі з Томскай вобласці Расійскай Федэрацыі. За 2018 год аграсядзіба прыняла 476 турыстаў. Было заключана 23 дагавора на аказанне паслуг агратурызму. У 2018 годзе гаспадары сядзібы былі ўзнагароджаны граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

