З 19 па 21 чэрвеня 2019 года ў горадзе Брэсце праходзіла Рэспубліканская спартакіяда па баскетболе 3х3 (юнакі) для дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства. Каманда ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна» ў складзе Лужынскага Данііла, Калугіна Данііла, Яблонскага Аляксея, Менцюка Аляксандра, Бычкоўскага Аляксея пад кіраўніцтвам трэнера Хведчэні Леаніда Уладзіміравіча заняла 1-е месца.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд з гг. Лельчыцы (Гомельская вобл.), Мінск, Воранава (Гродзенская вобл.) Валожын (Мінская вобл.), Пінск (Брэсцкая вобл.), Новалукомль (Віцебская вобл.), Бабруйск (Магілёўская вобл.). Віншуем нашу каманду з высокімі дасягненнямі! Жадаем моцнага здароўя, спартыўнага поспеху і перамог у далейшых турнірах і спаборніцтвах!