Мэта патруля: нагадаць жыхарам раёна, мінакам, маладым людзям і дзецям аб правілах бяспекі на вадзе і ў гарачае надвор'е.
Першапачатковай задачай летняга патруля было высветліць, што ведаюць людзі пра бяспеку, а затым правесці гутарку і раздаць улёткі, дзе падрабязна апісаны асноўныя правілы, якія трэба выконваць у спякоту і каля вадаёмаў.
З пастаўленай задачай летнi патруль паспяхова справіўся.

