Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валожынскія выратавальнікі ў ліку лепшых

16.07.2019

На базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС адбыўся штогадовы конкурс “Лепшая дзяжурная змена органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 23 каманды з 4 чалавек, сярод якіх начальнік каравула, камандзір аддзялення, пажарны, вадзіцель. Спаборніцтвы праходзілі ў 3 этапы. Гэта – выратаванне пацярпелага з палаючага будынка, ліквідацыя аварыі з выкідам моцнадзейных атрутных рэчываў і эстафета “Ліквідацыя наступстваў разбурэння будынка”.

У агульным заліку другі каравул пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына ў складзе начальніка каравула Аляксея Цішэвіча, камандзіра аддзялення Уладзіміра Сухадольца, старшага пажарнага Аляксея Садоўскага і вадзіцеля Аляксандра Амбражэвіча заняў ганаровае 3-е месца.