Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Маем тысячу тон!

04.08.2019

На Валожыншчыне ўшанавалі першы камбайнавы экіпаж, які намалаціў больш за тысячу тон зерня. Героямі жніва сталі старшы камбайнеры Павел Паляшчук і камбайнер Аляксандр Смолік.

Віншаваць тысячнікаў у ААТ “Валожынскае” прыбыў старшыня райвыканкама. Яўгеній Круковіч другі дзень, як прыступіў да выканання сваіх абавязкаў у якасці кіраўніка раёна, але знайшоў час каб асабіста ўручыць лепшым хлебаробам ліст з падзякай і падарункі. Яўгеній Міхайлавіч адзначыў, што намаганні працавітага дуэта цяжка пераацаніць – з 28000 тон агульнараённага наматолу іх асабісты ўклад складае 1012 тон, а гэта значны працэнт. Такой работай можна і патрэбна ганарыцца.

З падарункамі прыбылі таксама старшыня Валожынскага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская і першы сакратар РК “БРСМ” Уладзімір Ціханоўскі. Яны таксама даставілі механізатарам, якія да таго ж з’яўляюцца маладзёжным экіпажам, узнагароды за перамогу у абласной акцыі “Маладая Міншчына – за ўраджай”. Да віншаванняў далучыліся старшыня РК прафсаюзаў работнікаў АПК Віктар Гідлеўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, прадстаўнік раённай арганізацыі “Белая Русь” Вікенцій Адамовіч. На жаль, Аляксандр Смолік не змог прысутнічаць на ўрачыстасці. Віншаванні з перамогай за яго прыняў яшчэ адзін камбайнер гаспадаркі Яўгеній Паляшчук.

Многа цёплых слоў прагучала ў гэты дзень у гонар працавітых маладых людзей. Некалькі канцэртных нумароў адпаведнай выпадку тэматыкі падарылі прысутным заслужаны аматарскі калектыў “Гасцінец” з Ракава, дуэт РЦК – салістка Вальга Дзедуль і музыкант Антон Таўгень.