Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прафсаюзы падтрымліваюць уборачную кампанію

09.08.2019

Два лепшыя камбайнерскія экіпажы з КУП “Сівіца” ў аўторак былі адзначаны падарункамі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Яўген і Анатоль БІБІКІ, а таксама Кірыл ШЫЛА і Аляксандр КУЧЫНСКІ атрымалі каштоўныя падарункі з рук намесніка старшыні арганізацыі Генадзія АПАНАСЕНКІ, які адзначыў, што прафсаюзы не могуць быць убаку ад такога важнага для дзяржавы мерапрыемства, як уборачная кампанія, таму заўсёды стараюцца падтрымаць лідараў жніва. Разам з ім прыехаў галоўны тэхнічны інспектар працы Уладзімір Таньгін. Ён пракантраляваў, каб у сельскіх гаспадарках раёна не было парушэнняў, што могуць прывесці да чалавечых ахвяр і праблем са здароўем. Выяўлена такіх не было.

Сямейны экіпаж Яўгена і Анатоля Бібікаў у такім складзе працуе першы год. Сын і бацька з паўслова разумеюць адзін аднаго. Яўген Анатольевіч хоць і з’яўляецца старшым камбайнерам, але прыслухоўваецца да парад блізкага чалавека. Яны – адна каманда. На 8 жніўня ў іх скарбонцы 766 тон зерня. Крыху меней – 703 тоны – намалаціў экіпаж Кірыла Шылы і Аляксандра Кучынскага. Яны таксама не чужыя адзін аднаму. Між іншым, Кірыл, які з’яўляецца старшым камбайнерам, толькі сёлета закончыў вучобу ў Валожынскім прафесіянальным сельскагаспадарчым ліцэі, і гэта першыя самастойныя крокі ў прафесіі. Пачатак пакладзены добры. Хочацца пажадаць яму і яго калегам далейшых поспехаў і вялікіх намалотаў.