Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ніва аддзячыла хлебаробам

13.08.2019

У ААТ “Суднікаўскі” сёлетняму ўраджаю радуюцца: атрымліваюць па 31,2 цэнтнера з гектара, трывала ўвайшоўшы ў пяцёрку лепшых па раёне.

Загадчыца склада Марыя РАДКЕВІЧ адзначае, што ў параўнанні з леташнім жнівом намалот у паўтара раза большы. Збожжа ўбіраюць шэсць камбайнавых экіпажаў, на адвозцы задзейнічаны тры “МАЗы” і адзін трактар – усе свае, суднікаўскія, таму добра ведаюць кожнае поле і цану кожнай здабытай тоны, бо нястомна працавалі над гэтым яшчэ з самага пачатку закладкі будучага ўраджаю. Сярод камбайнераў першынство трывала ўтрымлівае Валянцін ГУПАНОВІЧ, другое і трэцяе дзеляць паміж сабой бацька і сын Дзмітрый і Яўген ГРЫШАЛЕВІЧЫ. Вадзіцель Пётр БАГДАНОВІЧ перавёз ужо больш за тысячу тон, а яго калега Алег БАРКОЎСКІ на падыходзе да круглай лічбы.

Кіраўніцтва паклапацілася, каб усе, хто прымае ўдзел у жніве, былі, як кажуць, і накормлены, і абуты: механізатары забяспечаны спецадзеннем і абуткам, атрымліваюць двухразовае гарачае харчаванне і падвячорак.

Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр КАСІНСКІ, сёлета ўборка пачалася даволі рана: адначасова паспелі і азімыя, і яравыя культуры. Добра ўрадзілі азімае трыцікале, жыта і пшаніца, а вось ячмень крыху падвёў. Даведзенае заданне па дзяржзаказу ў 600 тон гаспадарка ўжо амаль выканала.