Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Жніво-2019

16.08.2019

Навучэнец Валожынскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя Міхаіл КОЛАСАЎ і вучань 11 класа Пяршайскага ВПК Арцём КЛІМОВІЧ на летніх канікулах працуюць на зернетаку ў КСУП “Пяршаі-2014”.

Юнакі разумеюць, што ў гарачы час уборачнай кампаніі гаспадарцы, як ніколі, патрэбны рабочыя рукі. Сёлета пасля праходжання медкамісіі на зерняток уладкаваліся чацвёра рабят. Усе яны руплівыя, стараныя, адказныя. Працуюць па двое ў змену, якая доўжыцца 4 гадзіны. Адны прыходзяць з раніцы, іншыя пасля абеду. Хлопцы шчыруюць на сельгаспрадпрыемстве не першы год, таму справу добра ведаюць. У іх абавязкі ўваходзіць падчысціць шуфлямі і падмесці пляцоўку, паварушыць збожжа, каб хутчэй сохла. Работа нескладаная, але адказная. Выконваюць яе пад кіраўніцтвам і кантролем свайго непасрэднага начальніка Валянціна Халевіча.

Для заўзятай працы ёсць стымул. У канцы месяца яны атрымаюць зарплату, якая, абяцае кіраўніцтва гаспадаркі, складзе не менш за 300 рублёў. Уласнаручна заробленыя грошы прыйдуцца вельмі дарэчы, бо наперадзе 1 верасня. Нехта плануе да новага навучальнага года купіць абноўкі, а нехта копіць на новы смартфон ці наўтбук.