Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Блогерам можа стаць кожны

30.08.2019

Гэта пацвердзіць сям’я Нахай з Валожына. Вядуць блог вучаніца гімназіі Аляксандра, выхаванец старшай групы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Расінка” Яўген з дапамогай мамы Алены Юр’еўны. На рахунку “АлексДжэн” ужо чатыры паўнавартасныя ролікі, якія яны запусцілі на канале YouTube. Дарэчы, іх падпісчыкамі з’яўляюцца ўсе дашкольныя ўстановы раёна і школы.

Каля 300 праглядаў сабраў за некалькі дзён новы ролік “Пешаход”, прымеркаваны да рэспубліканскай акцыі “Увага – дзеці!”, якая заўсёды праводзіцца напярэдадні новага навучальнага года. Разам з Аляксандрай і яе братам мы прайшліся па Валожыне, дзе пераходзілі дарогі па “зебры”, пастаялі на святлафоры, пры гэтым у вершаванай форме расказвалася, як пераходзіць вуліцы правільна. І калі такія тлумачэнні роўны дае роўнаму, то дзеці лепш запамінаюць любыя правілы. У юных блогераў шмат планаў, яны мараць стварыць ролік пра чысціню ў нашым горадзе і іншыя.