Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Канферэнцыя педагагічных работнікаў «Арыенціры развіцця сістэмы адукацыі Валожынскага раёна: ад задач да рашэнняў»

30.08.2019

У рамках традыцыі 29 жніўня 2019 года ў Валожынскім раёне адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў «Арыенціры развіцця сістэмы адукацыі Валожынскага раёна: ад задач да рашэнняў», якая стала пачаткам новага навучальнага года, новых ідэй і планаў.

У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч, намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Уладзіміравіч Шакун, старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, начальнік цэнтра каардынацыі дадатковай адукацыі дарослых Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ларыса Валер'еўна Найдзіч. Прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый, лідэры прафсаюзнага руху, педагагічная грамадскасць раёна, маладыя спецыялісты і ветэраны педагагічнай працы.

Падчас прэзентацыі тэматычных пляцовак установы адукацыі і спорту паказалі, як вопыт, майстэрства і працавітасць увасабляюцца ў вынікі і дасягненні сістэмы адукацыі Валожынскага раёна.

Крэатыўна і змястоўна прадставілі сваю выставачную пляцоўку ўстановы дашкольнай адукацыі. У сучасным IT-ракурсе была аформлена экспазіцыя «Пазнаем Беларусь разам».

Разнастайнасць формаў ўзаемадзеяння прадэманстравалі ўстановы адукацыі ў межах пляцоўкі «Маладзёжнае скрыжаванне».

На пленарным пасяджэнні падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года, пастаўлены стратэгічныя задачы.

Старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч, вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, сказаў, што ў Валожынскім раёне паспяхова вырашаюцца задачы забеспячэння даступнасці адукацыі. Аб паспяховай дзейнасці педагогаў раёна сведчаць дасягненні навучэнцаў у інтэлектуальных і творчых конкурсах рознага ўзроўню. Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі нельга спыняцца ў вырашэнні задач, якія стаяць перад сістэмай адукацыі раёна. Свет змяняецца, разам з ім змяняюцца і ўскладняюцца патрабаванні, якія ён прад'яўляе чалавеку. Патрабаванне вучыцца на працягу ўсяго жыцця, абнаўляць веды, асвойваць новыя тэхналогіі, гэта датычыцца і кожнага настаўніка. Яўген Міхайлавіч пажадаў педагогам раёна, каб новы навучальны год стаў часам стварэння і натхнення. Кожны дзень вучобы і працы прыносіў радасць адкрыццяў і творчасці, здароўя, шчасця і дабрабыту.

У дакладзе начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Таццяны Мікалаеўны Крыкало вызначаны прыярытэты развіцця сістэмы адукацыі раёна на новы навучальны год.

Урачыстае мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам, падрыхтаваным калектывамі ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі раёна.

Наперадзе новы навучальны год, з новымі паваротамі на шляху школьнага жыцця, поўны цікавых ідэй і творчых ініцыятыў. Хай ён стане пачаткам новых планаў, новых ведаў і дасягненняў на карысць развіцця сістэмы адукацыі нашага раёна.