Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Канікулы без дыму і агню

04.09.2019

Самым актуальным для бацькоў заўсёды застаецца пытанне бяспекі ўласных дзяцей. Яны не ў поўнай меры ўсведамляюць небяспеку сваіх дзеянняў, а іх цікаўнасць можа перамагчы любыя забароны.

Асабліва небяспечным з’яўляецца перыяд летніх канікул, калі рабяты адпраўляюцца ў аздараўленчыя лагеры, адкрываюць для сябе новыя месцы, заводзяць знаёмствы і спасцігаюць нешта нязведанае. Менавіта ў гэты час дарослым варта надаць увагу навучанню дзяцей правілам бяспечнага адпачынку.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу лета наведвалі аздараўленчыя лагеры і ўстановы дашкольнай адукацыі, каб у чарговы раз нагадаць дзецям аб правілах бяспекі. Было праведзена каля 70 мерапрыемстваў прафілактычнага характару. З рабятамі гулялі ў гульні, глядзелі мультфільмы, разгадвалі “Шыфр 112”, праходзілі квэсты. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспаборнічалі ў спрыце, хуткасці, кемлівасці, апрананні баявога адзення, спрабавалі працаваць у крагах, “выязджалі” на выклік і выклікалі выратавальнікаў на ўмоўныя надзвычайныя сітуацыі. Ну а самым запамінальным момантам для ўсіх была водная феерыя, якую ладзілі напрыканцы кожнага мерапрыемства.