Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Добрага падарожжа па краіне ведаў!

06.09.2019

Навучэнцаў, іх бацькоў, педагагічны калектыў гімназіі №1 райцэнтра сёння асабіста павіншаваў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Станіслававіч Маркевіч. Ва ўсіх установах адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя першаму дню новага навучальнага года. Сёлета на Валожыншчыне школы і педагагічныя комплексы прынялі 3439 навучэнцаў. Дашкольныя ўстановы адукацыі будуць наведваць 1250 дзетак. А таемны і дзівосны свет ведаў пад кіраўніцтвам мудрых і вопытных настаўнікаў адкрывае для сябе 361 першакласнік.

У бягучым навучальным годзе павіншаваць вучнёўства і настаўнікаў традыцыйна прыехалі прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі розных службаў і ведамстваў. А ў гімназію № 1 райцэнтра завітаў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. Выступаючы перад педагогамі, вучнямі і бацькамі на ўрачыстай лінейцы, ён адзначыў, што веды заўжды даюць мэту, робяць чалавека моцным, мудрым і вялікім. Іван Станіслававіч заклікаў настаўнікаў выкарыстоўваць усё сваё майстэрства, каб зацікавіць падрастаючае пакаленне вучыцца як мага лепш, з задавальненнем крочыць па краіне ведаў, а старшакласнікам пажадаў лёгкага выбару ў вызначэнні будучага жыццёвага шляху. Установе І. С. Маркевіч падарыў каштоўнае мультымедыйнае абсталяванне – інтэрактыўную панэль TechnoBoard. З яе дапамогай адукацыйны працэс стане яшчэ больш цікавым і насычаным. Сертыфікат на яе атрыманне ён уручыў дырэктару ўстановы Алене Іванаўне КЛАЧКО.