Валожынскія ратавальнікі рознымі спосабамі спрабуюць дапамагчы жыхарам горада і раёна засцерагчы іх жыццё, навучыць жыццёва важным правілам. Для гэтага выкарыстоўваюць розныя формы і метады. Гэта выступленні з прафілактычнымі гутаркамі ў арганізацыях, заняткі ва ўстановах адукацыі, а таксама створаны на базе сярэдняй школы №2 горада Валожына Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці, графіці, іміджавы пакой у дзіцячай бібліятэцы і дзіцячая пляцоўка ў стылі МНС. Новай формай данясення важнай інфармацыі стала афармленне прыпыначных пунктаў. У новым мікрараёне горада з'явіўся «Бяспечная прыпынак», на якiм размясцілася інфармацыя аб правілах паводзін. Гэты прыпынак стане выдатным напамінам аб правілах бяспекі.

