Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Моладзь за бяспеку»

20.09.2019

24 верасня стартуе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Акцыя пройдзе ў тры этапы і будзе доўжыцца да 15 кастрычніка. З 23 верасня па 1 кастрычніка ратавальнікі разам з актывістамі БМГАРП наведаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, каб дапамагчы ў нарыхтоўцы дроў, навядзенні парадку на тэрыторыі.

З 2 па 9 кастрычніка ў школах работнікі МНС і юныя ратавальнікі раскажуць аб дзейнасці БМГАВП і правядуць прэзентацыю часопіса «Юны выратавальнік». На заключным этапе, 10-15 кастрычніка, па ўсёй рэспубліцы пройдуць масавыя мерапрыемствы, дзе гасцей будуць чакаць конкурсы, віктарыны, канцэртныя праграмы. Летапіс руху юных пажарных вядзецца з 30-х гадоў мінулага стагоддзя. А Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных была заснавана 14 кастрычніка 2001 года.

Арганізацыя створана для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, навучання бяспецы жыццядзейнасці падрастаючага пакалення, папулярызацыі прафесіі выратавальніка-пажарнага, прыцягнення моладзі да абароны навакольнага асяроддзя, раскрыцця творчых здольнасцяў моладзі, дабрачыннай дзейнасці. БМГАВП актыўна супрацоўнічае з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і Міністэрствам адукацыі. Маладзёжны рух паступова набірае сілу, становіцца цікавым і карысным для падлеткаў.

Пры актыўным удзеле юных ратавальнікаў штогод праводзяцца навагоднія і калядныя святы для дзяцей. Хлопцы аказваюць шэфскую дапамогу адзінокім састарэлым грамадзянам, шматдзетным сем'ям, інвалідам, удзельнічаюць у акцыях, арганізаваных МНС, арганізуюць тэматычныя выставы і мерапрыемствы.