Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Хор духавенства Санкт-Пецярбургскай мітраполіі выступаў у Вішнева

26.09.2019

Канцэрт калектыву ў рамках Дзён Расійскай духоўнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ў Храме Святых бессерэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна ў аграгарадку Вішнева 23 верасня. Магчымасцю трапіць на ўнікальнае мерапрыемства скарысталіся многія жыхары Валожыншчыны.

Неабходна адзначыць, што падобныя канцэрты, акрамя Вішнева, прайшлі таксама ў Свята-Елісавецінскім манастыры г. Мінска і Лідскай дзіцячай школе мастацтваў. Усюды перад удзячнымі слухачамі калектыў выконваў творы Рускай духоўнай артадаксальнай музыкі, старажытныя распевы, якія бяруць вытокі ў XIV-XVI стагоддзях, а таксама песні, добра знаёмыя шырокаму колу насельніцтва. Створаны ў 1971 годзе Хор духавенства Ленінградскай епархіі з'яўляецца адным з самых найстарэйшых і прызнаных царкоўных пеўчых калектываў Расіі. Вось ужо без малога паўстагоддзя хор вядзе і богаслужбовую, і канцэртную дзейнасць. Грандыёзнае сумеснае выканальніцкае майстэрства - вяршыня грунтоўнай працы таленавітых вакалістаў і мастацкага кіраўніка і дырыжора Юрыя Герасімава – неаднаразова адзначалася публікай на сцэнах Марыінскага тэатра і акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга, а таксама ў краінах Прыбалтыкі, Швецыі, Славеніі, Фінляндыі, Італіі і Швейцарыі.

Хор духавенства Санкт-Пецярбургскай мітраполіі не проста канцэртны калектыў. Ён складаецца з дзеючых святароў і дыяканаў. Некаторыя ўдзельнікі прадстаўлены тут ужо ў трэцім пакаленні!

...Словамі наўрад ці можна намаляваць дэталёвую карціну высокамастацкага выступу калектыву. Пад купалам царквы лунала шматгалоссе, у якім найглыбейшае вуркатанне басоў - прафунда і густыя барытоны гарманічна перапляталіся з высокімі нотамі, падуладнымі тэнарам і альтам, у адзіным парыве славячы Госпада Бога, апекуноў-захавальнікаў рускай і беларускай зямлі, захапляючы слухачоў народным рэпертуарам…

Кожны, хто змог наведаць канцэрт, застаўся шчыра ўдзячны ўдзельнікам хору духавенства, Міністэрству культуры Расійскай Федэрацыі (пры падтрымцы якога, уласна, і з'явілася магчымасць атрымаць асалоду ад іх пышным спевам), Валожынскаму благачынню і, вядома ж, настаяцелю Вішнеўскага храма протаіерэю Аляксандру Чурыла за дэталёвую арганізацыю ўнікальнай падзеі.

Тэкст, фота Сяргея САДОЎСКАГА

«Працoўная слава»