Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У памяць аб мінулым для будучых пакаленняў

31.10.2019

Пачынаючы з верасня 2019 года пасля праведзенай сустрэчы з Айцом Фёдарам Поўным, настаяцелем прыхода Храма Усіх Святых, cпартыўнае грамадскае аб'яднанне «Адраджэнне» ўключылася ў рэалізацыю акцыі-памяці «На Славу агульнай Перамогі!».

Асноўнай ідэяй праекта з'яўляецца правядзенне акцый у 118 раёнах нашай краіны па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і мерапрыемстваў па забору зямлі з месцаў вайсковай славы.
Акцыя заклікана стварыць новую культуру памяці аб Вялікай Айчыннай вайне праз захаванне і ўвекавечанне імёнаў вядомых і безыменных яе герояў, якія загінулі ў баях за Радзіму.

Сёння 30 кастрычніка Адраджэнне удзельнічала ва ўрачыстым мерапрыемстве па заборы зямлі ля помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны ў спецыяльную капсулу, ўскладанне кветак і адкрыцця памятнага каменя «З падзякай ад маладога пакалення». Затым капсула з зямлёй будзе дастаўлена ў Мінск у нішу крыпты Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі Валожынскага райвыканкама, Яршэвіцкай сярэдняй школы і запрошаныя госці-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прафесар Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Анатоль Шаркоў і беларуская журналістка Алена Харашэвіч.

Менавіта кніга Анатоля Шаркова легла ў аснову ідэі правядзення міжнароднай акцыі-памяці «На Славу агульнай Перамогі».

Мы плануем працягнуць актыўны ўдзел у дадзеным праекце, які завершыцца да 9 мая 2020 года. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нашых мерапрыемстваў, анонсы якіх будуць публікавацца на афіцыйным сайце і сацыяльных сетках.

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі ў крыпце Храма ў гонар Усіх Святых адбудзецца ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у прысутнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій, дыпламатычнага корпуса, грамадскасці.