Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

15 лістапада 2019 года на базе кінатэатра “Юнацтва” адбылося святочнае мерапрыемства

17.11.2019

15 лістапада 2019 года на базе кінатэатра “Юнацтва” адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Святочны настрой гасцям дарылі: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці, народны ансамбль народнай песні “Свякі”, народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, хор настаўнікаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, узорны калектыў эстраднай песні “Праменьчыкі”, харэаграфічны калектыў “Тандэм”, ансамбль цыганскай песні і танца “Рамалэ”, а таксама салісты: Аксана Шчэцька, Валерый Езерскі, Ангеліна Пекар, Яна і Аня Санюковічы, Таццяна Рыснік, Ірына Гаспарэвіч. Вялі святочную праграму Юлія Крамянецкая і Уладзімір Ціханоўскі.