Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Падарыце радасць інвалідам» –

04.01.2020

акцыя па зборы прадуктаў харчавання пад такой назвай прайшла з 26 па 29 снежня 2019 года ў магазіне “Віталюр” г. Мінска.

Ініцыятарам акцыі быў старшыня Валожынскага раённага таварыства інвалідаў Віктар Субач. Вялікую дапамогу аказала дабрачынная арганізацыя “АДРА Беларусь” пад кіраўніцтвам Андрэя Кацала. Яе валанцёры заўсёды дапамагаюць у першую чаргу людзям з інваліднасцю і тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю.

На прапанову зрабіць прыемнае, праявіць увагу адгукнуліся і тыя, хто неабыякавы да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Усе жадаючыя, хто прыходзіў за пакупкамі ў магазін ці ішоў міма, пакідалі прадукты харчавання.

30 снежня акцыя прадоўжылася і прадуктовыя наборы былі перададзены членам арганізацыі “БелТІ” Валожынскага раёна. Падарункі ў першую чаргу атрымалі дзеці-інваліды, цяжкахворыя і тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе. А для самых маленькіх была арганізавана сустрэча з Дзедам Марозам. Забаўляльную праграму з вясёлымі жартамі, гульнямі і песнямі яны ўспрынялі на ўра. У ролі Дзеда Мароза выступіў Валянцін Антонавіч Сабалеўскі.

Для дабра не трэба выбіраць час або чакаць выпадку. Няважна, якой будзе добрая справа, проста памятайце: заўсёды ёсць тыя, каму патрэбна ваша ўвага. Дапамагаць лягчэй, чым чакаць дапамогі. Хочацца падзякаваць дабрачыннай арганізацыі “АДРА Беларусь” і актывістам “БелТІ” Валожынскага раёна, таксама неабыякавым мінчанам, якія не прайшлі міма і працягнулі руку дапамогі.