Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ёлка падарыла радасць

04.01.2020

У Івянецкай школе, дзе вучацца больш за 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з гарадскога пасёлка і навакольных вёсак, навагодніх прадстаўленняў кожны сезон адбываецца некалькі.

На адно з іх (для вучняў 5-7 класаў) завітаў старшыня раённага савета дэпутатаў Пётр Бібік. Прадстаўнік улады павіншаваў вучняў і настаўнікаў з надыходзячым святам і перадаў дырэктару навучальнай установы Юзэфе Кулак сертыфікат на суму 1800 рублёў для набыцця лыжаў. Гучнымі апладысментамі аддзячылі гаспадары вечарыны шаноўнаму госцю за такі шыкоўны падарунак і ў адказ запрасілі Пятра Іосіфавіча, які, дарэчы, калісьці з’яўляўся дырэктарам школы, папрысутнічаць на іх свяце. Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Вольгі Супрон на сцэне ў гэты вечар самавызначаліся вучні 6 “В” класа. Іх своеасаблівы погляд на вядомую казку пра прынцэсу Несмяяну дазволіў ад душы пасмяяцца. Разам з героямі незвычайнага аповеду гледачы перажылі неверагодныя прыгоды, змаглі па-іншаму ацаніць некаторыя сітуацыі і сюжэты. Завяршылася прадстаўленне дыскатэкай ля прыгожай ёлкі.