Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Малявалі і прызы атрымалі

17.01.2020

Яшчэ ў пачатку снежня мінулага года гаспадары магазіна «Манікс» у райцэнтры Сяргей і Вольга Макоўскія аб’явілі пра конкурс дзіцячага малюнка «На двары Каляды» і размясцілі ў сацыяльных сетках яго ўмовы.

На запрашэнне прыняць удзел у конкурсе адгукнуліся юныя мастакі не толькі з Валожына, даставілі работы дзевяцігадовая Ксенія Анкуда з Багданава і яе равесніца і цёзка Ксенія Рудая з Пяршаяў. Увогуле, чамусьці актыўнымі аказаліся менавіта мастакі дзевяцігадовага ўзросту. Былі і старэйшыя – 11-13-гадовыя. А самымі юнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі сямігадовыя Яна Рабкевіч і Аляксей Нехвядовіч.

Зразумела, не ўзрост адыгрываў галоўнае значэнне, калі журы падводзіла вынікі. Галоўным было раскрыццё тэмы конкурсу, мастацкія вартасці малюнка. А ўсе работы – дзіўныя, светлыя, радасныя – па адчуванні свята, па разуменні самога таінства Нараджэння Хрыста, якое кожны перадаваў па-свойму. Хачу таксама адзначыць, што ўдзел у конкурсе не быў абавязковым, як, напрыклад, выкананне дамашняга задання ці ўдзел у нейкім афіцыйным класным ці школьным мерапрыемстве. Юныя мастакі малявалі выключна па ўласным жаданні, без падказак, і рухалі імі любоў да творчасці і вера ў свае сілы. Такім чынам у конкурсным марафоне браў удзел 21 малюнак.

Першае месца было прысуджана рабоце Паліны Пярловіч, другое і трэцяе – Таццяны Іншаковай і Мацвея Загорскага. Дарэчы, усе малюнкі выстаўляліся ў сацыяльных сетках без указання асобы аўтара, і кожны жыхар раёна мог іх ацаніць і прагаласаваць. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся адразу дзвюм удзельніцам – Ксеніі Рудай і Ксеніі Рай.

9 студзеня арганізатары запрасілі канкурсантаў да сябе ў магазін, дзе адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. За 1-2-е месцы былі ўручаны дзіцячыя сумкі з гуашшу і папкамі з лістамі для малявання, за трэцяе – рукзак з падарункамі. За сімпатыі гледачоў юныя мастачкі атрымалі папкі з выявай малюнка «Рыбачка» фармату А3 і каляровыя алоўкі. Ніхто не быў абдзелены ўвагай арганізатараў. Кожны ўдзельнік атрымаў на памяць незвычайны кубак – з выявай свайго малюнка, а таксама кніжку «25 любімых гісторый з Бібліі». Думаю, што пры жаданні такія ж кубкі змогуць заказаць іх родныя, калі захочуць паднесці сваякам і сябрам у якасці сувеніра. А лепшыя малюнкі некаторы час будуць упрыгожваць салон магазіна.

Ініцыятыўныя супрацоўнікі краязнаўчага музея натхніліся ідэяй – разам з чытачамі газеты акунуцца ў эпоху, якая мінула не так даўно, але ўспрымаецца людзьмі па-рознаму.

Экспазіцыя музея налічвае вялікую колькасць старых фотаздымкаў, на кожным – імгненне нечага асабістага жыцця або агульныя падзеі, непазнавальныя знаёмыя краявіды…

У новай рубрыцы будуць прадэманстраваны рэдкія фатаграфіі, пададзены сапраўдныя факты. Нас чакае сустрэча з простай, але затое самай праўдзівай гісторыяй Валожыншчыны…