На базе дзяржаўнай установы «ДЮСШ Валожынскага раёна» 14-15 лютага 2020 г. прайшоў 4-ы тур ДЮБЛ па баскетболе сярод юнакоў 2005-2006 г. н. У турніры прынялі ўдзел 6 каманд: ФАЦ г. Валожына, «Цмокі-Мінск»-2, Магілёўскі ОЦФВiС, «Віцебскія мядзведзі», АСП «СДЮШАР №7» БК «Прынёманне» г. Гродна, «Тарнада-05» ГУ ДЮСШ №1г. Ліда.
Па выніках турніру каманда ФАЦ Валожынскага раёна набрала 8 ачкоў, каманда «Віцебскія мядзведзі» - 6 ачкоў, каманды «Цмокі-Мінск»-2, АСП «СДЮШАР №7» БК «Прынёманне» г.Гродна, «Тарнада – 05» ГУ ДЮСШ №1г. Ліда набралі па 5 ачкоў, каманда Магілёўскі ОЦФВiС - 4 ачкі.
У намінацыі лепшы гулец стаў Лужынскі Данііл, каманда ФАЦ Валожынскага раёна.

