
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ў філіялах прадпрыемствы будуць арганізаваны:
мерапрыемствы ў рамках «Дзён адчыненых дзвярэй»;
- выступу ў навучальных установах і працоўных калектывах па правілах карыстання газам у быце;
- конкурс на лепшую творчую работу па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці;
- акцыя «Бяспечны газ»;
- акцыя «Дарога - сімвал жыцця!»;
- дэманстрацыя тэматычных выпускаў тэлепраграм, у тым ліку па мясцовым тэлебачанні, відэаролікаў, відэасюжэтаў на святлодыёдных экранах, плазменных маніторах, размешчаных у філіялах прадпрыемства і розных арганізацый;
- асвятленне ў эфірах радыёстанцый інфармацыі прафілактычнай і сацыяльнай накіраванасці;
- распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі сярод насельніцтва.
Ва ўсіх вытворчых упраўленнях і раёнах газазабеспячэння з персаналам аварыйна-дыспетчарскіх службаў будуць праведзены пазачарговыя практычныя трэніроўкі па лакалізацыі і ліквідацыі аварыйных сітуацый на небяспечных вытворчых аб'ектах.
Захаванне патрабаванняў «Правіл карыстання газам у побыце» дазволіць захаваць здароўе, а часам, і само жыццё.

