Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Падаткі адпавядаюць даходу

25.02.2020

Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці ўзнагароджана Валожынская падатковая інспекцыя пад кіраўніцтвам Галіны Станіславаўны Шабаль. Арганізацыя прызнана пераможцай агляду-конкурсу ў намінацыі “Лепшая інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах сярод раёнаў Мінскай вобласці” па выніках работы за 2019 год.

У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне на ўліку знаходзяцца 777 арганізацый, 651 індывідуальны прадпрымальнік, фізічных асоб – плацельшчыкаў маёмасных падаткаў – больш за 35 тысяч чалавек, 59 фізічных асоб, якія аплачваюць збор у галіне агратурызму, 141 рамеснік, больш за 100 грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўным прынцыпе і плацяць адзіны падатак. Работнікі інспекцыі кантралююць паступленне плацяжоў у бюджэт, іх колькасную адпаведнасць згодна з заканадаўствам.

Летась у раённую скарбонку паступіла 32029,40 тысячы рублёў даходаў кансалідаванага бюджэту. Гэта больш, чым у папярэдні перыяд, рост у параўнанні з 2018 годам склаў 113,42 працэнта. Так, падатак на прыбытак у супастаўных цэнах склаў 322,40 працэнта, ці на 2347,79 тысячы рублёў больш, чым у мінулыя гады.

З мэтай павышэння дзелавой актыўнасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі і зніжэння нагрузак на суб’екты гаспадарання колькасць праверак значна скарацілася. Зараз прадпрыемствам і арганізацыям дадзена магчымасць у дабравольным парадку аплачваць падатковыя плацяжы без правядзення праверак.

За 2019 год па выніках камеральнага кантролю сума падаткаў, згодна з дэкларацыямі, склала 2038,5 тысячы рублёў, што да ўзроўню 2018-га павялічылася на 200 працэнтаў.

Не так даўно з’явіўся электронны сэрвіс падатковых органаў – гэта зручны спосаб аказання паслуг у электронным выглядзе, які спрашчае і паскарае працэс выплат як грамадзянам, так і арганізацыям. Па стане на 1 студзеня 2020 года, узаемадзеянне з падатковымі органамі праз “электронку” ажыццяўлялі 92,8 працэнта суб’ектаў гаспадарання. А гэта 95,57 працэнта арганізацый і 90,94 працэнта індывідуальных прадпрымальнікаў. Колькасць плацельшчыкаў, якія скарысталіся магчымасцямі асабістых кабінетаў, склала 82,13 працэнта.