Падведзены вынікі раённага творчага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей».
Гэты конкурс праводзіцца штогод і прызваны сфарміраваць у дзяцей навыкі ўмелых дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, для папулярызацыі прафесіі выратавальніка і прапаганды здаровага ладу жыцця. Бягучы год не стаў выключэннем.
Выдатнымі мастакамі, майстрамі лепкі і работ з дрэвам, а таксама будучымі паэтамі і пісьменнікамі паказалі сябе дзеці з усіх куткоў Валожыншчыны. Творчай імправізацыяй, нестандартным бачаннем тэмы працы адзначаны ў розных намінацыях. Асаблівым каларытам вызначыліся калектыўныя работы, у якіх спалучылася старанне двух і нават трох вучняў. Тэма надзвычайных сітуацый, пажарнай бяспекі і прафесіі выратавальніка заўсёды цікавая для юных талентаў. З няпростай задачай данесці тэму бяспекі праз прызму свайго ўспрымання хлопчыкі і дзяўчынкі справіліся і больш таго – здзівілі наватарскімі падыходамі.
Колькасць і разнастайнасць работ не магла не парадаваць членаў журы, якім трэба было вызначыцца з лепшымі. Падчас абмеркавання ўзнікала нямала спрэчак. Кожны адстойваў сваё меркаванне. Але ўсё-такі ўдалося прыйсці да адзінага меркавання, і пераможцы былі вызначаны.

