Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валожынцы выступілі годна

28.02.2020

Нядаўна на базе дзяржаўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” прайшоў 4-ы тур дзіцяча-юнацкай баскетбольнай лігі. За права звацца лепшымі ў сваім дывізіёне змагаліся юнакі 2005-2006 гадоў нараджэння.

Шэсць каманд – ФАЦ г. Валожына, Магілёўскі АЦФВіС, “Цмокі-Мінск”-2, “Віцебскія мядзведзі”, АСП “СДЮШАР № 7 БК”, “Прынёманне” г. Гродна, “Тарнада-05” ДУ “ДЮСШ № 1 г. Ліда” – высвятлялі адносіны між сабой. Была праведзена серыя гульняў. У выніку валожынскія хлопцы (выхаванцы трэнера Леаніда Хвядчэні) набралі 8 ачкоў, віцябчане – 6, спартсмены з Мінска, Гродна, Ліды – па 5 і магіляўчане – 4.

Падчас спаборніцтваў з улікам вынікаў усіх сустрэч на пляцоўцы з кожнай каманды быў выбраны лепшы ігрок. У калектыве, што абараняў гонар ФАЦ Валожынскага раёна, ім прызнаны Данііл Лужынскі.

Спартыўнае свята прыцягнула ўвагу не толькі людзей, чыя прафесія напрамую звязана са спортам і фізкультурай. На працягу двух дзён на трыбунах спартыўнай залы было шматлюдна. Сябры, родныя, проста аматары гэтага віду спорту актыўна і натхнёна падтрымлівалі каманды. Як заўважыла спецыяліст аддзела па правядзенні спаборніцтваў Беларускай федэрацыі баскетбола Лізавета Фаміна, дзіцяча-юнацкая баскетбольная ліга – унікальны праект. Штогод у ім удзельнічаюць больш за 80 каманд з усёй рэспублікі. Гульні даюць магчымасць любой камандзе – прадстаўніцы нават самага маленькага горада атрымліваць паўнацэнную сезонную ігравую практыку, наведваць іншыя гарады, сустракацца з сапернікамі рознага ўзроўню і, што немалаважна, атрымліваць дыпломы, медалі, падарункі. Спецыяліст таксама адзначыла ўзровень падрыхтоўкі турніру і выказала падзяку за цудоўную арганізацыю спаборніцтваў у адрас упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, кіраўніцтва ДЮСШ і ФАЦ Валожынскага раёна.