Дастойна выступілі на спаборніцтвах прадстаўнікі Валожына. Сярод юнакоў 2009 г. н. 1-е месца заваяваў Арцём Лобач, а сярод удзельнікаў 2010 г. н. у нашых хлопцаў адразу два прызавыя месцы: 1-е – у Дзяніса Лугоўскага і 3-е – у Філіпа Буйніцкага. Не падвёў і Аляксей Самец – тэнісіст 2011 г. н., у яго таксама 1-е месца.
Добрыя вынікі паказалі і нашы дзяўчаты. Яна Сівая стала 2-й сярод прадстаўніц 2009 г. н., а Вікторыя Карпук і Надзея Гедроіць занялі 1-е і 2-е месцы адпаведна ў групе 2010 г. н.
Віншуем рабят з выдатнымі вынікамі.

