У фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына прайшлі спаборніцтвы па плаванні, арганізатарамі якіх сталі інструктар метадыст па плаванні Анастасія Андрэеўна Ясіновіч і Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Задача стаяла вельмі складаная - трэба было вызначыць лепшых з лепшых плыўцоў раёна.
Больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі пазмагацца за званне чэмпіёна.
Удзельнікі паказалі свае здольнасці ў некалькіх відах. Гэта і плаванне вольным стылем, кроль, кроль на спіне, плаванне спосабам брас.
Кожны змагаўся з усіх сіл. Але некаторым ўдача ўсміхнулася больш. Былі выяўлены і відавочныя лідары. Напрыклад Жэка Аляксандр і Мацаль Максім адразу сталі пераможцамі ў трох відах. Арганізатары адзначылі, што прайграўшых не было. Кожны, хто прыняў удзел у спаборніцтвах – ужо пераможца.
«Плаванне вольным стылем» (2006-2009 г. н.)
1 месца - Урбановіч Дар'я (СШ 1 г. Валожына);
2 месца – Анастасія Русакевіч (СШ 1 г. Валожына);
3 месца - Калач Паліна (СШ 1 г. Валожына).
«Плаванне вольным стылем» (2011-2013 г. н.)
1 месца – Асіпацкі Антон (Iвянецкая СШ);
2 месца – Лiштван Паліна (Гімназія №1);
3 месца - Субач Мацвей (Гімназія №1).
«Кроль»
1 месца – Жэка Аляксандр (Гімназія №1);
2 месца – Сікорскі Арцём (Гімназія №1);
3 месца - Мацаль Максім (СШ 1 г. Валожына).
«Кроль на спіне»
1 месца – Сікорскі Арцём (Гімназія №1);
2 месца – Жэка Аляксандр (Гімназія №1);
3 месца - Мацаль Максім (СШ 1 г. Валожына).
Плаванне спосабам брас
1 месца – Жэка Аляксандр (Гімназія №1);
2 месца - Станкевіч Мікіта (сярэдняя школа №2);
3 месца - Мацаль Максім (СШ 1 г. Валожына).

