Улічваючы небяспеку такой з'явы, як агонь, і магчымасць яго хуткага распаўсюджвання на вялікія адлегласці пры парывах ветру, у чарговы раз нагадваем пра наступствы выпальвання сухой расліннасці, спальвання смецця і развядзення вогнішчаў. Як паказвае вопыт мінулых гадоў у большасці выпадкаў ад агню гінуць людзі сталага ўзросту, якія пры спальванні смецця на сваіх прысядзібных участках не разлічвалі свае сілы па кантролі за агнём. Літаральна за хвіліну, на першы погляд кантраляванае гарэнне можа ператварыцца ў пажар, у якім вы самі можаце сур'ёзна пацярпець.
Яшчэ раз нагадваем: выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забаронена. Перасцеражыце суседзяў і сваякоў ад выкарыстання агню для таго, каб пазбавіцца ад леташняй травы і смецця. Акрамя таго, варта ведаць і памятаць, што за парушэнне гэтай забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь санкцыяй артыкула 15.57. за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь. На тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садоўніцкага таварыства, прыдамавой тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння палаючага вугалю (мангала, барбекю, грылю і аналагічных) пры ўмове: -прыняцце мер па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі; -пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і т.п.). Пасля заканчэння падрыхтоўкі ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення; - Размяшчэнне вогнішчаў на адлегласці не менш: 10 м ад будынкаў( збудаванняў), 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад скiрд сена і саломы; -размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў (збудаванняў).

