Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Абараніцца ад нябачнага ворага

13.03.2020

Санітарная служба раёна дапускае прыход каранавіруса на Валожыншчыну! Медыкі рыхтуюцца да атакі небяспечнай хваробы.

Не так даўно ў памяшканнях райбальніцы і санстанцыі прайшла рэпетыцыя сітуацыі, калі ў прыёмны пакой паступае пацыент з падазрэннем на каранавірус. Слухачамі і відавочцамі былі ўрачы, медсёстры, санітары.

Тэарэтычныя веды па надзённай праблеме нагадала сабраным санітарны ўрач Таццяна Турпакова. Практычныя заняткі правялі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Што трэба ведаць кожнаму пра Covid-19: распаўсюджваецца падобна грыпу і яго сімптомы падобныя да сімптомаў грыпу. Высокая тэмпература, боль у горле, слабасць, боль у галаве. У цяжкіх выпадках – сухі кашаль і задышка.

Як засцерагчыся: устрымайцеся ад паездак у краіны і гарады, дзе адбыліся ўспышкі каранавіруса. Мінімізуйце паездкі на грамадскім транспарце, паходы на канцэрты і гэтак далей. Пры наведванні хворых выкарыстоўвайце маскі. Але на вуліцах імі карыстацца неабавязкова. Проста пастарайцеся часцей мыць рукі, не трыце вочы, нос.

Не дапускайце панікі: вірус можна спыніць каранціннымі мерамі! Калі хвароба прыйдзе да нас, то санітарныя службы маюць неабходныя антысептыкі і абеззаражвальныя рэчывы. Лячэннем хворых будуць займацца спецыялізаваныя інфекцыйныя бальніцы.