ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах» нагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак, а таксама Правіламі плавання па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь не дапускаюцца да эксплуатацыі:
– незарэгістраваныя маламерныя судны, што падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі;
– маламерныя судны, якія не прайшлі тэхнічны агляд;
– судны з парушэннем норм абсталявання і камплектацыі.
Тым, хто жадае трапіць на прыём у інспекцыю, нагадваем, што ў студзені-сакавіку звычайна налічваецца да 5 наведвальнікаў у дзень, а для красавіка-мая характэрны наплыў аматараў воднага транспарту (у дзень ад 50 да 70 чалавек).
11 красавіка з 9.00 да 15.00 у Валожыне будзе арганізаваны выязны прыём грамадзян (вул. Матросава, д. 1, РГА БТПР).
Грамадзянам неабходна загадзя паклапаціцца пра гатоўнасць судна да бяспечнай эксплуатацыі. У выпадку адсутнасці права на кіраванне маторным суднам з падвясным лодачным маторам магутнасцю больш за 5 конскіх сіл неабходна прайсці курс навучання і атрымаць адпаведнае пасведчанне. На сённяшні дзень вядзецца набор у адпаведныя групы слухачоў.
Бяспека на вадзе перш за ўсё залежыць ад нас саміх, ад таго, як кожны ўладальнік эксплуатуе сваё судна, ад тэхнічнага стану судна, забяспечанасці сродкамі выратавання і бяспекі.
Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах пераканаўча просіць не ажыццяўляць выхады на ваду пры неспрыяльных умовах надвор’я і не парушаць правілы карыстання маламернымі суднамі.
Нагадваем суднаўладальнікам, што навігацыйны перыяд для эксплуатацыі маламерных суднаў 2020 года ў нашай краіне пачаўся з трагічных выпадкаў. Загінулі 4 чалавекі.
Помніце, ваша жыццё ў вашых руках!
Па пытаннях, звязаных з маламернымі суднамі, можна звяртацца на Стаўбцоўскі ўчастак ДІМС ці тэлефанаваць па нумарах: 8-029 9307233, 8-01717 42558.

