Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валерый Лаўрэнцьевіч Швед

03.04.2020

Для многіх хлопчыкаў горада Валожына сустрэча з Валерыем Лаўрэнцьевічам Шведам была значнай. Гэты чалавек здолеў заглянуць у дзіцячыя душы і сэрцы і запоўніў вольны час школьнікаў любімай справай.

Многія гараджане памятаюць каля возера абсталяваную спартыўную пляцоўку. Тут Валерый Лаўрэнцьевіч вучыў падлеткаў гуляць у старадаўнюю рускую гульню «Гарадкі». Кожны дзень на пляцоўцы чуўся грукат і вясёлы дзіцячы смех. Гульня стала вельмі папулярнай у Валожыне. Хутка выхаванцы Шведа маглі не толькі дэманстраваць свае спартыўныя здольнасці ў спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў, але і дабівацца перамогі.

А яшчэ Валерый Лаўрэнцьевіч кіраваў гуртком «Юны радыётэлеграфіст» у цэнтры дзіцячай творчасці. «Дзядзька Валера!» – так называлі яго хлопчыкі і пасля школы з задавальненнем беглі сюды. Тут яны вучылі азбуку Морзэ і адчувалі сябе сапраўднымі радыётэлеграфістамі. Шмат часу праводзіў настаўнік з вучнямі. Ён прывіваў падлеткам любоў да Айчыны, рыхтаваў іх да службы ў арміі. Многія былыя выхаванцы Валерыя Лаўрэнцьевіча Шведа і сёння з вялікай удзячнасцю ўспамінаюць свайго настаўніка.