Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім раёне працягваецца рэалізацыя гігіенічнага праекта «Школа - тэрыторыя здароўя»

07.04.2020

У мэтах выканання Плана мерапрыемстваў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб выкананні Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» у частцы выканання пунктаў 15, 16 падпраграмы «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў», у Валожынскім раёне праект «Школа - тэрыторыя здароўя» стартаваў у ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» у лістападзе 2016 года. Пазней да праекта далучылася яшчэ 4 ўстановы: ДУА «Гімназія №1 г. Валожына», ДУА «Дорскі КПК», ДУА «Пяршайская КПК», ДУА «Сівіцкі КПК». З 2019-2020 навучальнага года ў праект ўцягнуты ўсе 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Па выніках ацэнкі дзейнасці ўстаноў адукацыі вызначаны ўзроўні функцыянавання: 1 ўстанова атрымала I ступень «Школа, якая прапагандуе здароўе», 12 устаноў атрымалі II ступень «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя» і 2 установы - III ступень «Школа здароўя». У праекце задзейнічаны 3381 навучэнец.

У сакавіку 2020 года ўстановамі праведзены першы этап ацэнкі эфектыўнасці рэалізуемага праекта.

Асноўнымі відамі дзейнасці праекта «Школа - тэрыторыя здароўя» з'яўляюцца дыягностыка, прафілактыка, карэкцыя і кансультаванне.

Рэалізацыя працы дадзеных кірункаў ажыццяўляецца з улікам вынікаў маніторынгу здароўя, меркаванняў і запытаў ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і накіравана на фарміраванне ў іх патрэбы ў здаровым ладзе жыцця.

Праводзiмыя мерапрыемствы прышчапляюць навыкі кіравання сваім здароўем; фармуюць актыўную пазіцыю ў захаванні і ўмацаванні свайго здароўя.

Штогод у школах праводзіцца маніторынг здароўя сумесна з медыцынскімі работнікамі, класнымі кіраўнікамі, настаўнікам фізічнай культуры, кіраўніцтвам школы. У класныя журналы ўносяцца звесткі пра гурт здароўя, групу па фізічнай культуры, паказчыкі фізічнага развіцця, а таксама сацыяльныя паказчыкі. Гэта дазваляе мэтанакіравана будаваць працу па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.

Варта адзначыць, што рэалізацыя праекта ажыццяўляецца па двух напрамках, вызначаных у плане рэалізацыі праекта:

-праца з педагагічнымі кадрамі (семінары-практыкумы, дыскусіі).

-праца з навучэнцамі (акцыі, творчыя конкурсы, агітбрыгады, тэматычныя лекцыі, святочныя праграмы, выпуск інфармацыйных буклетаў)

На працягу тэрміну рэалізацыі праекта назапашваецца практычны досвед працы, збіраюцца метадычныя матэрыялы, навучальныя дапаможнікі па распрацоўцы урокаў, класных і інфармацыйных гадзін па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Вядзецца неабходная нарматыўна-прававая дакументацыя.