Падаваць іх неабходна з копіяй дакумента, які сведчыць асобу індывідуальнага прадпрымальніка альбо кіраўніка не пазней за 31 мая 2020 года у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г.Мінска па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 01 чэрвеня 2020 года аддзелам эканомікі Валожынскага райвыканкама (г.Валожын, пл. Свабоды, д. 2, каб.308, тэл. 55-0-69).
Образец заявки можно скачать на сайте конкурса:www.предприниматель-года.бел., перейдя по ссылке http://www.economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/.
Узор заяўкі можна спампаваць на сайце конкурсу: www.предприниматель-года.бел , перайшоўшы па спасылцы http://www.economy.gov.by/ru/bizKonk-txt-ru/ .
Удзел у конкурсе бясплатны.
У 2020 годзе конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (акрамя намінацыі «Стабільны поспех»), у статутным фондзе якіх акцыі (долі) дзяржавы адсутнічаюць альбо складаюць менш за 50 працэнтаў, а таксама ж індывідуальных прадпрымальнікаў па 5 намінацыях:
«Паспяховы старт»;
«Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць буйныя прадпрыемствы);
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
«Эфектыўны індывідуальны бізнэс» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
У мэтах заахвочвання паспяховых практык развіцця бізнесу права ўдзельнічаць у конкурсе ў намінацыі «Стабільны поспех" прадастаўлена і буйным кампаніям (з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год больш за 250).
3 прычыны ўдзельнічаць у конкурсе:
- Атрымаць заслужанае прызнанне Урада і дзелавой супольнасці
- Акрамя прэміі і прызоў, атрымаць свабодны доступ да ўнікальных майстар-класаў, семінараў і кансалтынгавых паслуг ад прызнаных на міжнародным узроўні экспертаў.
- Яшчэ раз заявіць пра сябе і свой бізнэс з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, стаць натхняльнікам і прыкладам для пачаткоўцаў бізнесменаў.
Намінацыі і патрабаванні да кандыдатаў
Заяўка на ўдзел у нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

