Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Даніна памяці

17.04.2020

На мінулым тыдні група членаў БРСМ на чале з першым сакратаром раённай арганізацыі Уладзімірам Ціханоўскім накіравалася ў вёску Кражына.

Гэты населены пункт даволі вядомы ў раёне. Трапіў ён у гісторыю ў сувязі з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, калі за сувязь з партызанамі фашысцкія карнікі расстралялі некалькі сем’яў і спалілі вёску. Пахавалі вяскоўцаў на мясцовых могілках. Пра трагедыю самой вёскі не раз пісала раённая газета. Ужо пасля вайны непадалёк могілак устанавілі помнік «Смуткуючая маці».

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў помнік і тэрыторыю вакол яго прыводзілі ў парадак. Некалькі гадоў таму ўздоўж дарожкі, што вядзе да мемарыяльнага помніка, высадзілі «Алею памяці». На жаль, не ўсе дрэўцы прыжыліся. І вось 9 красавіка члены БРСМ з ліку работнікаў раённага Цэнтра культуры, некаторых прафсаюзных арганізацый і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва высадзілі на алеі 30 новых саджанцаў – бярозкі, каштаны і іншыя дрэўцы. Пасадачным матэрыялам забяспечыў лясгас, а транспарт, які даставіў маладзёжны дэсант, выдзеліў аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.

Добра было б, каб мясцовыя жыхары ацанілі гэта і ўзялі шэфства над маладымі дрэўцамі, даглядалі за імі на першым часе, пакуль прыжывуцца.