У рамках акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» валанцёры БРСМ пад кіраўніцтвам першага сакратара грамадскай арганізацыі Уладзіміра Ціханоўскага нядаўна прывялі ў парадак крыніцу, што па вуліцы Кірава ў Валожыне.
Перад актывістамі стаяла задача – напярэдадні Вялікадня ў важным для кожнага валожынца месцы прыбраць смецце, пафарбаваць агароджу, пабяліць калодзеж. У складзе атрада «Добрае сэрца» працавала моладзь з устаноў культуры. У сувязі з тым, што масавыя мерапрыемствы часова не праводзяцца, юнакі і дзяўчаты з радасцю далучаюцца да розных карысных спраў, што ладзяцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, грамадскімі аб’яднаннямі.
Валянціна Краўневіч

