Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Карыстальнікам газавага абсталявання

21.04.2020

Валожынскі РГЗ ВУ «Дзяржынскгаз» просіць усіх карыстальнікаў газавага абсталявання быць уважлівымі і рэгулярна сачыць за станам дымавых і вентыляцыйных каналаў, а таксама выконваць «Правілы карыстання газам у быце».

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, НАПАМІНАЕМ:

– перад уключэннем, у час работы газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання неабходна праверыць наяўнасць цягі ў дымаходзе;

– не пакідайце без нагляду ўключаную газавую пліту;

– не правярайце наяўнасць уцечкі газу адкрытым агнём;

– не забывайце праветрываць памяшканне, у якім устаноўлены газавыя прыборы. Рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць заўсёды чыстымі і знаходзіцца ў адкрытым становішчы;

– дымавыя і вентыляцыйныя каналы давярайце перыядычна правяраць і чысціць спецыяльнай арганізацыі. Гэта можа зрабіць і ўласнік жылога памяшкання пры ўмове, што ён прайшоў адпаведнае навучанне і мае допуск да падобных работ;

– пры карыстанні газавым абсталяваннем абавязкова адкрывайце фортачку ці фрамугу акна.

Прытрымліваючыся і выконваючы патрабаванні «Правіл карыстання газам у быце», вы не толькі захаваеце жыццё і здароўе сабе, але і вашым блізкім.

Я. Зялкоўскі, майстар СЭСГ Валожынскага РГЗ