Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дапамога побач

05.05.2020

5 мая, вяртаючыся з дзяжурства дадому, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 вёскі Падбярэззе старшы сяржант Андрэй Трапашка стаў не толькі відавочцам дарожна-транспартнага здарэння, але і чалавекам, які аказаў першую даўрачэбную дапамогу пацярпелым.

- Андрэй, што адбылося гэтай раніцай? - цікавімся ў нашага героя.

- Змяніўся з дзяжурства і адправіўся дадому. Нічога не прадвяшчала бяды. Выязджаючы на трасу М7 я ўбачыў, што адбылося ДТЗ, удзельнікамі якога сталі аўтамабілі «Ford Transit» і «Opel Vectra». Легкавы аўтамабіль ужо загарэўся. Я хутка зрэагаваў, прыадчыніў капот, зняў клемы з акумулятара, і разам з яшчэ адным кіроўцам, які таксама спыніўся, затушылі аўтамабіль. Затым я агледзеў пацярпелых. Мужчына адчуваў сябе нармальна. А вось дзяўчына скардзілася на вельмі моцны боль у руцэ. Я неадкладна наклаў шыну на руку з падручных сродкаў. Пасля чаго пад'ехалі медыкі і дзяўчыну павезлі ў бальніцу, - сціпла адказвае Андрэй.

- Вы вельмі малады чалавек. Вам ужо даводзілася аказвацца ў такой сітуацыі?

- За тры гады маёй службы ў МНС я выязджаў усяго на два ДТЗ, але першую даўрачэбную дапамогу давялося аказваць упершыню. Дзейнічаў «на аўтамаце». Напэўна, служба загартоўвае характар, - усміхаецца Андрэй.