Дзяржаўная ўстанова «Валожынская ветэрынарная станцыя» з 29 красавіка 2020 года ў рамках выканання плана супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства на тэрыторыі раёнаў Мінскай вобласці праводзіць распаўсюджванне блістараў, што ўтрымліваюць вакцыну, – прынад з вакцынай, для аральнай імунізацыі дзікіх пладаедных жывёл з выкарыстаннем авіяцыі.
Раскідванне прынад праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паўз мяжы з Латвійскай, Літоўскай і Польскай Рэспублікамі (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў) з выкарыстаннем самалётаў, што ажыццяўляюць палёты на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-200 км/г. Адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў самалётаў – 500 метраў.
Звяртаем увагу на тое, што людзям, якія знаходзяцца ў месцах правядзення работ па распаўсюджванні прынад з вакцынай, неабходна пазбягаць зоны палётаў з мэтай прадухілення траўміравання.
Алег Жалняровіч,
галоўны ветэрынарны ўрач Валожынскага раёна

