Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ва ўрадзе разгледзелі прапановы па спрашчэнні падатковай сістэмы

14.02.2019

Ва ўрадзе адбылося пасяджэнне рабочай групы для падрыхтоўкі прапаноў аб спрашчэнні падатковай сістэмы Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Савета Міністраў.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына. Прадстаўнікі зацікаўленых дзяржорганаў і бізнес-саюзаў абмеркавалі і адобрылі найбольш актуальныя пытанні падатковай палітыкі, над вырашэннем якіх мэтазгодна сканцэнтраваць работу ў 2019 годзе. Сярод найбольш актуальных тэм, якія падпадаюць пад комплексную прапрацоўку, былі абазначаны пытанні сістэматызацыі і аптымізацыі падатковых ільгот, адмены павышаючых каэфіцыентаў да ставак маёмасных падаткаў, зняцця абмежаванняў вылікаў па ПДВ.

Асноўнай рабочай пляцоўкай для разгляду гэтых і іншых пытанняў стане кансультатыўны савет па падатковай палітыцы пры Міністэрстве фінансаў. Рашэнні і падыходы, выпрацаваныя на гэтым савеце, а таксама пытанні, па якіх не будзе дасягнута ўзгодненая пазіцыя, разгледзяць на пасяджэнні рабочай групы пры Савеце Міністраў для прыняцця канчатковага рашэння.-0-

Крыніца: belta.by