Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ВУП, экспарт, нафта і пастаўкі прадуктаў харчавання - Лукашэнка сабраў нараду па эканамічных пытаннях

22.05.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду па актуальных пытаннях эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна па ініцыятыве ўрада мы сёння абмяркуем блок эканамічных пытанняў. Бягучых і, калі трэба, на перспектыву. Хацелася б пачуць ад прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў, якая сітуацыя ў нас з экспартам. Зразумела, найважнейшае пытанне - валавы ўнутраны прадукт. Які ў нас рух у гэтым напрамку? Афіцыйную статыстыку я ведаю. На што мы ў выніку такой дынамікі выйдзем на канец года, з якімі паказчыкамі? Але экспарт мяне хвалюе больш за ўсё. Таму што гэта паступленні валюты ў краіну, без якой нам вельмі складана існаваць, ды і эканоміцы развівацца таксама", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка асобна пацікавіўся, як ідуць справы ў гандлі і эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй і Еўрасаюзам. "Два асноўныя нашы партнёры. Нават Еўрапейскі саюз па экспарце цяпер апярэджвае Расійскую Федэрацыю", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб задачы па дыверсіфікацыі беларускага экспарту: па трэці ад агульнага аб'ёму на рынкі Расіі, Еўрасаюза і краін далёкай дугі адпаведна. "Тады экспарт можна лічыць дыверсіфікаваным", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт абазначыў для абмеркавання і існуючыя праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасці з Расіяй. "Нашумелая праблема "ядавітай" гэтай нафты. Якая цяпер сітуацыя ў нас у гэтым плане? Я прачытаў даклад і вярнуў яго прэм'ер-міністру. Вы мне больш не пішыце гэтыя даклады. Вы проста траціце час, - сказаў Прэзідэнт. - Трэба два радкі: чаго вы дабіліся станоўчага за апошні час. Навошта вы мне апісваеце ўвесь свой гераізм, з кім вы там сустракаліся, з кім размаўлялі, што абмяркоўвалі, як? Мне патрэбны вынік".

"Другое пытанне - яно так і не знята - пастаўкі сельгаспрадукцыі на расійскі рынак. Паводле маёй інфармацыі, на сённяшні дзень амаль 60 беларускіх прадпрыемстваў поўнасцю або часткова закрыты для паставак на расійскі рынак. Дапрацаваліся да таго (чаго не было раней), што мы падпісаныя ўжо гандлёвыя балансы па сельгаспрадукцыі не выконваем у сувязі з тым, што Расія не выконвае свае абавязацельствы. Чаму не прымаюцца меры?" - паставіў пытанне беларускі лідар.

На нарадзе плануецца абмеркаваць і шэраг іншых пытанняў эканамічнага характару. "Я чаму на ранняй стадыі ў гэтым годзе звяртаю вашу ўвагу на гэтыя праблемы - каб потым у чацвёртым квартале гераічна не давялося пераадольваць гэтыя пытанні і навёрстваць упушчанае", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Крыніца: belta.by