Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Турчын: няма падстаў для карэкціроўкі прагнозу па росце ВУП у 2019 годзе

27.05.2019

Для карэкціроўкі прагнозу па росце ВУП Беларусі ў 2019 годзе, прадугледжанага на ўзроўні 4 працэнты, пакуль няма падстаў, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

ВУП Беларусі ў студзені-красавіку вырас на 1,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. "Для карэкціроўкі прагнозу па росце ВУП пакуль падстаў няма. Думаю, што многія праблемы павінны вырашыцца ў бліжэйшы час, - сказаў Аляксандр Турчын. - Недзе мы падцягнем экспарт, выконваючы даручэнне Прэзідэнта, таму пакуль гаварыць аб карэкціроўцы дачасна".

Што датычыцца сацыяльных пытанняў, урад будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу арганізацыям з нізкім узроўнем аплаты працы. "Усе даручэнні дадзены, мы гэта будзем строга кантраляваць. Першы этап - тыя арганізацыі, якія плацяць людзям зарплату меншую за Br400. Мы паставілі сабе задачу, што да 1 ліпеня ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна. Тут два складнікі: эфектыўнасць работы гэтых прадпрыемстваў і прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў. У кожнага з гэтых прадпрыемстваў ёсць уласнік. Калі вы бачыце, што прадпрыемства не можа эфектыўна працаваць, прымайце кіраўніцкае рашэнне - далучайце, прадавайце, ліквідуйце, пры гэтым, безумоўна, працаўладкаваўшы людзей, але плаціць такую зарплату - гэта недапушчальна, - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. - А наступны этап работы - на 1 студзеня 2020 года - гэта прадпрыемствы з заработнай платай ніжэйшай за Br500".

Крыніца: belta.by