Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Будаўнічыя нормы і правілы з'явяцца ў Беларусі

06.06.2019

У Беларусі ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў - будаўнічыя нормы і правілы. Адпаведны ўказ нумар 217 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Новыя дакументы будуць распрацаваны і зацверджаны ў мэтах стварэння ў краіне прагрэсіўнай сістэмы тэхнічнага нарміравання, пераходу да гібкіх і спрошчаных норм праектавання, якія дазваляюць прымяняць пры будаўніцтве сучасныя тэхналогіі, рашэнні, матэрыялы.

Указам вызначана, што будаўнічыя нормы Беларусі (БНБ) - гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. А будаўнічыя правілы Беларусі (БПБ) - гэта спосабы дасягнення будаўнічых норм. Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове.

Названыя дакументы будуць зацвярджацца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва пасля ўзгаднення з Міжведамасным саветам, які ствараецца Саветам Міністраў. Да 1 студзеня 2020 года даручана зацвердзіць будаўнічыя нормы, пасля чаго Мінбудархітэктуры вызначыць і правілы.

Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржаўных органаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў, падлягаюць прызнанню страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ.

Для праектнай дакументацыі, што знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і аб'ектаў, будаўніцтва якіх пачата да ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ, прадугледжаны пераходны перыяд.

Крыніца: belta.by