Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лукашэнка пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на вынік

25.06.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на канкрэтны, карысны для людзей вынік. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на Рэспубліканскім бале выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашай беларускай моладзі я хачу пажадаць, каб, мадэлюючы сваю будучыню, вы разумелі: усё, што мы робім, - робім не дзеля прыгожай карцінкі ў сацыяльных сетках. Хоць гэта і модна цяпер - жыць анлайн у інтэрнэце. Але мары трэба ўвасабляць у рэальным жыцці, і вам давядзецца гэта рабіць, працаваць на канкрэтны, карысны для людзей вынік", - сказаў Прэзідэнт.

Крыніца: belta.by