Гаворачы пра гатоўнасць да маючай адбыцца падзеі, Іна Мядзведзева адзначыла, што застаўся асноўны этап - падбор часовага перапіснога персаналу. "Цяпер ідзе актыўная работа з установамі адукацыі, а таксама іншымі арганізацыямі для падбору перапісчыкаў. Падабраць і зацвердзіць іх мы павінны да 16 верасня. Далей пачнецца навучанне перапіснога персаналу", - удакладніла кіраўнік ведамства.
Што датычыцца колькасці перапісчыкаў, то сёння, паводле яе слоў, іх 12,5 тыс.
Іна Мядзведзева расказала, што ў перапісе будуць задзейнічаны не толькі супрацоўнікі камітэта, але і органы дзяржаўнай статыстыкі, мясцовыя органы ўлады. "У нас ёсць спецыяльныя і спецыялізаваныя ўстановы - інтэрнаты, школы-інтэрнаты. Там ўсюды павінен прайсці перапіс, адпаведна, мы персанал і з гэтых устаноў будзем вучыць, выдаваць ім планшэты, і яны самі будуць перапісваць гэтыя катэгорыі грамадзян", - дадала яна.
Адказваючы на пытанне аб задзейнічанні ў правядзенні перапісу насельніцтва настаўнікаў, Іна Мядзведзева адзначыла, што гэта звычайная практыка, аднак у агульнай колькасці занятых для перапісу іх не так і шмат. "Міністэрства адукацыі і мясцовыя органы ўлады прынялі ўсе неабходныя меры для таго, каб не нанесці ўрон навучальнаму працэсу, а гэтыя людзі атрымалі зарплату ў рамках заканадаўства", - адзначыла кіраўнік Белстата.
Цяпер ідзе таксама тэсціраванне праграмнага забеспячэння для інтэрнэт-перапісу, перапісу на планшэтах. "Мы вывучаем нагрузку на абсталяванне разам з нашымі калегамі, якія будуць прадастаўляць сервернае і іншае абсталяванне для апрацоўкі перапісу", - сказала Іна Мядзведзева.
Чакаецца, што з дапамогай інтэрнэт-перапісу будуць перапісаны каля 25-30 працэнтаў насельніцтва. Адносна перапісу па МСІ (міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі. - Заўвага БЕЛТА), кіраўнік ведамства адзначыла, што яна выбрана таму, што прыкладна 70 працэнтаў насельніцтва так ці інакш зарэгістраваны ў ёй і могуць прайсці перапіс з выкарыстаннем дадатка цераз Інтэрнэт.
Крыніца: belta.by

