Дамоўленасць была дасягнута напярэдадні ў Маскве. У бліжэйшы час беларускі бок накіруе ў Рассельгаснагляд пералік таварных груп, якія будуць задзейнічаны ў пілотным праекце.
"У пераходны перыяд абмен дакументамі на ўзгоднены спіс прадукцыі будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе, аднак дадаткова грузы будуць суправаджацца ветэрынарным сертыфікатам, раздрукаваным на бланку без ступеней аховы", - адзначаецца ў паведамленні Рассельгаснагляду.
На наступным тыдні бакі дамовіліся падпісаць дарожную карту, якая будзе рэгламентаваць завяршэнне інтэграцыі паміж расійскімі і беларускімі сістэмамі электроннай сертыфікацыі грузаў.
Крыніца: belta.by

